Верасень. Баба у гародзе...

***
                Майму коціку

Верасень. Баба ў гародзе.
Коцік – у роснай траве.
Хораша ім на прыродзе,
Вецер пяе ў галаве.

Баба глядзіць на капусту,
Коцік – на бабу глядзіць.
У галаве ў яе пуста,
Вецер над раннем ляціць.

Вырве бурак і не хоча
Ў хату да дзеда ісці.
Коцік мой вылупіў вочы,
Хочацца мышку знайсці.

“Рэж той качан ды да дзеда!
Мышак мне тут не пужай!
Я яшчэ толкам не снедаў,
Так што, суседка, бывай!”

05. 09. 2019 г.


Рецензии