Апошнi зоркапад
Дзень карацее
Сны не вяртаюцца назад
Хоць сэрца млее.
Лiпнёўскi ў iм гарыць агонь,
Як водгук лета.
Як роднай цёплая далонь,
Радок санэта.
Апошнi жнiўня зоркапад,
Ноч халадзее.
Харошага было так шмат,
Аж сэрца млее!
Свидетельство о публикации №119083103015