Август
Траву сонна лашчыць раса.
А ветрык галіначкі песціць-
Чароўна начная краса!
Хоць подыхі жнівеньскай ночы,
Зімном усё больш аддаюць.
Ды лета здавацца не хоча
Імкнецца ўладу вярнуць...
Да сонейка з нізкім паклонам
Звяртаецца лета штодня.
І шчодрасцю не па сезону
Здзіўляе нас сонца зрання.
І жнівень упэўнена крочыць,
Зусім не збаўляючы крок.
Ды за паслядоўнасцю сочыць,
Штодзён каляндарны лісток.
Хоць лета з цяплом и красою
Не хоча народ адпускаць.
Ды толькі вячэрняй парою,
Пах восеньскі добра чуваць.
Стары каляндар абвяшчае,
Што восені час настае.
А жнівень пра гэта не дбае,
І ладзіць гульбішчы свае.
І песціць, і лашчыць, і паліць,
І хваліцца шчодрым жнівом!
І лета нястрымана хваліць,
Здзіўляе абшары цяплом.
Няхай яшчэ жнівень пануе,
Апошнія летнія дні!
І мы разам з ім паласуем
У струменях яго цеплыні.
Ды восень ужо ў дарозе,
Спяшае здзівіць хараством!
Няхай пастаіць у парозе,
А мы ёй наладзім прыём!
Жадаюць і дрэвы, і нівы
У царскім убранні паўстаць.
Бывай жа, няўрымслівы, жнівень,
Праз год цябе будзем чакаць!
Свидетельство о публикации №119082603173