На жэрдачку каля саломы...
Памяці мамы
Дзе вы, песні, дзе, свабодныя?
Дзе ваш водгалас магучы…
Я. Купала
На жэрдачку каля саломы
Маленькай птушачкай прысела.
Глядзела, як капаю бульбу,
І нешта шчабятала, пела…
І бачу, ухваляла працу
І бульбу, што ссыпаў у кучу,
І гаварыла, гаварыла…
І я ляцеў душой у кручу
Былога шчасця – без кахання,
Без славы горкае – паэта…
Вясну сваю ты ўспамінала
І наша – бульбяное – лета,
Калі мы бульбачку капалі,
Ссыпалі кошыкамі ў кучу,
А ў небе праплывалі хмары
І грому водгалас магучы…
23 – 24. 08. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119082401780