Малой Радзiме

За выступ мой, за рэжысуру,
Прабач, бо я не Цыцэрон!
Але ж улезу ў яго скуру
Я пад Нарэшаўскi шансон!

Хоць голасам пяю хрыпатым
I аблiваюся слязьмi,
Ды ў пастаяльцы тваёй хаты
Прашу, сябрук, мяне вазьмi!

Люблю я свежасць у паветры,
I лес, i подых цiшынi.
I ля Руды балотаў нетры,
I сонцаў у вачах агнi!

Малой Радзiмай ганаруся,
Яе красой, яе людзьмi!
I, як падзяку Беларусi,
Ты,сябра, гэты верш,прымi!


Рецензии