***
За тое, што мне падарыла жыццё,
Яшчэ за душу тваю залатую,
Пяшчоту і ласку, любоў, пачуццё.
Матуленька, дзякуй шчыраму сэрцу,
Якое ў жыццё мне напрамак дало,
Яно паспрыяла галоўнаму сэнсу —
Душы берагчы дабрыню і святло!
Адзіная, дзякуй мудрасці дзіўнай,
Якая мяне ад пакут зберагла
І быць навучыла і чулай, і пільнай,
Падняцца да мар свае крылы дала.
Я рукі твае цалую, матуля,
Ласкава хілю да цябе галаву,
Любоў у душы берагу святую,
Сваёй даражэнькай і любай заву.
Свидетельство о публикации №119081804812