Iдзiш на мове, мова на iдзiш

Iдзiш на мове, мова на iдзiш
у непрабудным, горкiм сне:
- Дзе тая Вiльна, дзе Парыж?
- Марыя, гiб мiр мацалэ.

Цягнiк вязе ахвяр у Мiнск
і спiсак доўгi на стале.
Вайны нямой амаль гратэск:
- Марыя, гiб мiр мацалэ.

Цвiтуць на полi васiлькi,
а памяць хутка прамiне
жалосцi дробныя радкi:
- Марыя, гiб мiр мацалэ.

Iдзiш на мове, мова на iдзiш.
Здаецца нехта кажа мне:
- Калi паднiмеш божы крыж?
- Марыя, гiб мiр мацалэ.

Сяргей Брандт, 17.08.2019


Рецензии