Жадаюць кнiг, а я жадаю вершау...
Жадаюць кніг, а я жадаю вершаў,
Надзею ў спадарожніцы заву,
А памятаю з вершаў толькі першы,
Бо не вучу іх, імі я жыву.
Лічыць радкі, запамінаць старонкі,
Дзе верш пра лета, дзе ён – пра вясну,
Не трэба мне! Маёй каліны гронкі
Я да магілы ў сэрцы пранясу.
Заву я ў спадарожніцы надзею,
Калі хварэю чырванню калін
І, нібы гронка восеньская, млею,
Калі праводжу жураўліны клін.
18 жніўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119081803105