Не дай дуба каля дуба
Мужу есці наварыла,
Я на двор туды-сюды
Ён уцёк у свае дубы.
Змайстраваў сабе там бровар,
Сядзе ўвечары на ровар
І пакуль няма касьбы
Уцякае ў дубы.
Прыпеў.
Не дай дуба каля дуба!
Я кажу не вельмі груба.
Бо як многа будзеш піць,
Буду іншага любіць!
Не дай дуба каля дуба!
Ты казаў:Не буду Люба!
А сам зноў туды ляціць,
Каб гарэлку сваю піць.
Абяцаў ты мне да шлюбу,
Што гарэлкі піць не буду.
А як трохі стаў стары,
То спяшаешся ў дубы.
Я найду сабе другога,
Маладога не дурнога.
Што калі няма касьбы
Не паедзе ў дубы.
Свидетельство о публикации №119081706161