***

Заблукала я жнівеньскім ранкам
Па гаючай і чыстай расе,
Дзе праменьчыкі дзіўна ды шпарка
Па хваёвай гуляюць красе.

Зіхацяць яны, лашчаць пяшчотна,
Разам з ветрыкам песні пяюць,
Усміхаюцца дрэўцам лагодна,
Сваю веліч і гонар нясуць.


Рецензии