Вось так i трэба

Вось так i трэба, каб прыйшло гараць.
Мы для сябе i знiкшы, i гатовы.
I першае каханне адшукаць.
I вымавiць рыхтоўленныя словы.
Па пачуццям жалезны ймчыць вагон.
Дзе гладка, а дзе сорамна бывае.
За першы раз ты аддаеш мiльён.
Ў апошнi - сто мiльёнаў, што не маеш.
Вось так i трэба, ўсе шукаць шляхi,
Калi скавернуты i сэнсы, i старання.
Каваль прачнуўся, каб раздзьмуць мяхi.
Науздагон да першых скрыжаванняў.
Гадзiннiк праз люстэркi ўсё iдзе.
Напоперач я ў хованкi гуляю.
Як паравоз - жалеззем на вадзе,
Пад нацiскам вуголля, што згарае.
Вось так i трэба, ўсё здаецца мне.
Скрозь тлушч да попелу аднi-аднi прывады.
Як агарод. Капаў адзiн, а дзьве
Душы растуць ад края i да хаты.
Як ведама, дзе мякка спаць, не ўстаць.
Душы ўвырай адлятаюць мары.
Яны звярнуцца, трыба пачакаць.
Перасыпаюцца з кiшэнь ў кiшэнi твары.


Рецензии