Засынаю, а жнiвень так коцiць...
Засынаю, а жнівень так коціць
Жоўты шар па блакіту нябёс,
Што мне хочацца плакаць. У поце
І ў сумоце свой выбраў я лёс.
Засынаю, зліпаюцца вочы,
Усё валіцца з рук, не магу.
Я у жніўні не спаў бы і ўночы,
Толькі чым я яму памагу?
Жнівень коціць свой шар апельсінам
Па блакіту нязведаных мар.
Застануся адданым я сынам
Табе, жнівень – жыцця гаспадар.
Засынаю, а хочацца плакаць,
Бо няма майго жніўня – у снах,
Не пабачу, ці дождж будзе капаць,
Ці праменіцца – сонца ў вачах.
12 жніўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119081205793