Жнiвень астрау без паху амаль...

***
Жнівень астраў – без паху амаль.
Адпачыць, адпачнуць, супачыць…
Бо замлела душа, нібы даль,
Ды і сэрца таксама – маўчыць.
Жнівень астраў – без паху амаль.
Толькі даль, толькі неба эмаль.
Выбачаю табе я за сум
Маіх вершаў, мой жнівень, мой друг.
Выбачаю табе за вясну,
Лета, восень, зіму і за круг,
Па якому з табою іду
І шукаю сябе. Ці знайду?

12. 08. 2019 г.


Рецензии