Индактрынацыя

Індактрынацыя

З дзяцінства,можна сказаць,
з маленства быў я індактрынаваны
генам любові да
процілегла
полу,і гэта
стала маім лёсам,
крыжам,казаў той,прэнгам,
на якім і расьпяты,з умоваю
прагненьні нашыя трансляваць
да Славы,Годнасьці, Перамогі
чыстага над нявартым.
І вось я мусіў бяз выбару
даць абяцаную клятву
жыць і пісаць так,
нібы толькі што зьняты
з дыбы жыцьця бязмэтнага,
быццам бы д'яблам выкляты,
і крыкам крычу фальцэтным:
люблю цябе нават з-за кратаў,
жыцьцё маё ў гэтым кантэксьце
і ніякім інакшым!
Любая,
дазволь мне памерці ў працэсе,
каб тыя,хто любіць,сказалі:
ён быў наскрозь нашым...

23:10,3 жніўня 2019,
Марыліна Горка


Рецензии