Дождж

Дзень пачаўся як належыць:
дождж змывае сны-мярэжы,

гром грыміць,зямля трасецца,
у штанах расьце і трэцца;

графаман шукае рыфму,
а шукаць патрэбна рытмы,

бо калі ў душы ня грае,
то і верш не запалае,

не напішаш нават прозай,
нават азбукаю Морзэ

не дастукацца ў эфіры
таямніцаў творчай Ліры...

Чым далей,тым больш хаценьня
і татальнага натхненьня!


Рецензии