Уголок белорусской земли
Толькі ў сэрцы навек праляглі,
Тыя, дзе маці калісці люляла,
Сцежкі- дарожанькі роднай зямлі.
Шэрань зімовы і водар вясновы
Вабяць і клічуць вярнуцца назад.
Да маляўнічых прастораў вясковых,
Да каляровых, пахучых прысад.
Дзе не змаўкае гамонка вяскоўцаў,
З рання да вечара льюць галасы.
А залацістае шчырае сонца
Промнямі лашчыць вакол каласы.
Дрэўцы галінкамі туляць да хатаў,
Быццам шукаюць там гаспадароў.
Тут пражывала народу багата,
І не было сіратлівых двароў.
Толькі сягоння хаціны пустуюць,
Моладзь разбеглася па гарадах.
Ветлыя вокны, калісці, сумуюць,
Вёска знікае ,амаль, на вачах.
Толькі душа там навек засталася,
У хаце драўлянай сярод землякоў.
Вось запланую паехаць пры часе,
Ціха прайду сярод родных куткоў.
Вецер мае валасы будзе кратаць,
Будуць над лугам кружыць матылі.
Родныя, любыя мне Маркіняты -
Лепшы куток беларускай зямлі!
Свидетельство о публикации №119081009086