Празарлiвае вока
не пятак — а на шчасце ў кішэні нашу.
Зтуль яно наглядае: што так, што не так,
і за ўсё, як суддзя, вінаваціць душу.
Угрызае за дробязі, б'е ў дзве рукі.
За нязначнае шчокі чырвоніць мае.
А за іншыя промахі, за крупнякі,
лупіць скалкай і ноччу заснуць не дае.
А бывае, разойдзецца — не ўгаманіць —
"адшліфоўвае" пугай нутро і партрэт.
А пасля на змарнелае цыкае: "Цыц!"
І надкусаным пернікам кідае ўслед.
А калі, раззлаваўшыся, выкіну прэч,
гэта ліха за мной наўздагон, нібы цень,
то ляціць, то бяжыць, то паўзе (ну і рэч!)
І вось так ад світанка да ночкі — штодзень.
Ну а вы? Не сумуецца вам са сваім?
Мо згубілі надысь? Выпадкова? Ці не?
А жадаеце... я падзялюся.. маім?
Хай яно вас дацяне — і сум ваш міне!
Пачакайце, вось выму "з шырокіх штанін"...
О, мабільны... І паспарт.. Ключы... І бабло..
А сумленне дзе дзелася? Мацаю... Блін!
Далібог, адпачыць да кагосьці сышло!
9.08.2019
Свидетельство о публикации №119080900814
З паклонам да Вашага талента Богам даннага,
Наталия Нездешняя 26.11.2019 15:47 Заявить о нарушении
Наталия Нездешняя 03.12.2019 18:58 Заявить о нарушении