Сёння сёмага жнiуня. Ну, як ты у Вене...

***
Сёння сёмага жніўня. Ну, як ты – у Вене?
Ці ты носіш гадзіннік, што я падарыў?
А ці помніш ты ноч у атаве, у сене,
І ўсё тое, што я пра цябе гаварыў?

Калі Вена сустрэла газетай і кавай,
І цябе не было, і мне хутка ляцець,
Тваё сэрца было ўжо занята атавай,
Што паспела – у Альпах – да жніўня саспець.

07. 08. 2019 г.


Рецензии