Бел-чырвона-белы...
Бел-чырвона-белы
Жніўня сон – букет.
Зоры абамлелі,
Абамлеў сусвет,
Зіхацяць так зоркі
Флёксаў пад акном.
Пах – салодкі з горкім –
Напаўняе дом.
Ты – зусім не зорка,
Ёю – не была!
Не салодкі, – горкі
Ўзмах твайго крыла.
Узляцець імкнешся
Птушкай у сусвет,
Горкаму смяешся
Шчасцю. Яго след
Так прастыне хутка,
Прападзе, як снег.
У цябе – мінутка
На твой горкі смех.
Трэцяга жніўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119080309042