Каралеускi жнiвень срэбны сум прыносiць...

***
Каралеўскі жнівень срэбны сум прыносіць.
Серабрыцца ў лузе спелая трава.
Каралеўскі жнівень для сябе не просіць
Золата-брыльянтаў, толькі  сінява
Ў срэбры аблачынак каб над галавою
Ўсё плыла-лілася ласкаю сваёй.
Каралеўскі жнівень, калі ты са мною
І са срэбным сумам радасці маёй.

03. 08. 2019 г.


Рецензии