Зноу акно маё вячэрняе...
Зноў акно маё вячэрняе
На высокі лес глядзіць.
Мне ж ісці да зор – праз церні...
Вунь і зорачка гарыць!
І шукаць свой шлях да зорак,
Хоць не гладкі гэты шлях –
Цераз вечар, цераз золак
Палыновы – у палях.
І любіць сваю Айчыну –
З буякамі ля балот,
І абняць душой каліну,
Памаліцца за народ...
2 жніўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119080203543