Заляцаецца восень з лецейкам
месяц-жнівень ступіў на парог,
і кідае бярозкам адмецінкі -
пажаўцелы дачасна лісток.
Заляцаецца восень зноў з лецейкам,
ад змяркання да самай зары,
рада лета рабінавым пацеркам
і брусніцам, паспелым у бары.
Летні дзень павявае спякотаю,
з прахалодаю зорныя ночы,
і буслы ўжо з падросшай малотаю
па жніўю заклапочана крочаць.
Свидетельство о публикации №119080106992
Лариса Геращенко 13.09.2020 12:30 Заявить о нарушении