Матывы жнiуня уплятаюцца...

***
Матывы жніўня уплятаюцца –
У шчасце сённяшняга дня.
Ажыны чорным разгараюцца,
Вяргіні ў сонечных агнях.

Сцяжынай крочу ўздоўж бульбоўніку,
Што рыжым свеціцца агнём.
Шыпшыны куст стаіць віноўнікам
Прад колкім месцамі жыццём.

Матывы жніўня уплятаюцца –
У шчасце заўтрашняга дня.
Айчына толькі прачынаецца,
Каб узляцець, як бусляня...

31 ліпеня 2019 г., Радашковічы


Рецензии