Я таксама нарадзилася у вёсцы
Як Падліпская, Марчук і Пазнякоў…
Вёска летам у рамонку і валошцы,
А між хатаў не бывае скразнякоў.
Там раса чысцей крынічнае вадзіцы,
Золак будзяць сваім спевам петухі.
Водар язменю і бэзу пьюць крыніцы
І зямліца адпускае ўсе грахі.
Дзверы ў вёсцы на замкі не зачыняюць,
А суседзі ўсе, як быццам сваякі.
Як жа люб ты мне, мой родны, сціплы краю,
Што нясеш свае традыцыі ў вякі!
Свидетельство о публикации №119072906545