Гэдак далей

Удзень i ўначы
Агонь ў пячы,
Удзень i ўначы
Адсюль не ўцячы,
Удзень і ўначы,
Крычы - ня крычы,
Удзень і ўначы,
Стучы - ня стучы,
Асьцярожна!
Працуе крэматорый!
Асьцярожна!
Працуе крэматорый!

Газэты пра гэта не напiшуць,
Радыё пра гэта не разкажа,
Тэлебачэньне пра гэта не павядомiць,
Але гэта ёсьць.

Але гэта - ёсьць.
Але гэта - ёсьць.

Дзе жа ты цяпер i што ты робiш?
Мяне гэта так цiкава знаць.
Ну, абдымi жа мяне, пацалуй,
Як я кахаю цябе!

У-у-у-у-у!
Я так кахаю цябе!
У-у-у-у-у!
Я так кахаю цябе! :)

Аднойчы мы сустрэнемся знову,
I я зайграю табе на жалейцы,
Песьню, якое яшчэ нямае,
Песьню, якое нiколi ня будзе.

У круглай дзяржаве з круглым горадам,
Круглым возерам ды круглай мяжой,
На круглай плошчы круглае солнца
Амаль закацiлася ўжо...

Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца.
Наступнае станцыi - ня будзе!

I гэдак далей.

З тваiх мутных блакiтных вачэй я п'ю ружовы алей,
I гэдак далей...

Нацiсьнi на "PLAY",
Зноў рэформа налей,
Рок няма каралей,
Не хварэй,
Бэта-гама-iксray,
I love you every day,
Ўсё акэй,
Налей,
I гэдак далей...








02.2007 - 29.07.2019. Пры адключаным сьвеце.


Рецензии