Мама, мама, памятаеш, мама...
Светлай памяці мамы
Мама, мама, памятаеш, мама,
Як у новай хаце ў першы раз
Начавалі восенню халоднай?
Не вярнуць той ночы светлы час.
Дзевяць год мне споўнілася, мама,
А табе было за пяцьдзясят.
Погляд твой быў стомлены і чысты,
Нібы сцены выбеленых хат.
Мама, мама, рана ты ўставала,
Я ж гадзінку мог шчэ паляжаць.
Ты кароўку ў поле выганяла,
Потым беглі мы на сенажаць.
Там з табою разам грэблі сена.
Прагна піў бярозавы я сок.
Бегала, шукала, хто прывёз бы
Таго сена вечарам вазок.
Мама, мама, помніш, як вучыўся
Я траву шасцёркаю касіць?
Дзядзька Толік, што вучыў калісьці,
Ўжо даўно на могілках ляжыць.
За пяцёркі ў школе мне ўручылі
Выраблены з шэрсці світарок.
Разам вершы мы з табой вучылі,
Потым я адказваў свой урок.
Мама, мама, памятаеш, мама,
Як у новай хаце ў першы раз
Начавалі восенню халоднай?
Не вярнуць дзяцінства светлы час…
28 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119072800620