Застылi рудбекii у вазе...

***
Застылі рудбекіі ў вазе,
І сцішыўся дожджыку джаз,
І месяц у скончанай фазе
Начны закрывае сеанс.

Зноў неба становіцца шэрым,
А дождж пачынае свой блюз.
І жыць немагчыма без веры –
У свой і у Божы саюз.

27 ліпеня 2019 г.


Рецензии