Не устану, да акна не падыду...
Памяці мамы
Не ўстану, да акна не падыду,
Чакаць не буду, буду слухаць дождж.
Няхай разводзіць чорную бяду,
Што ў маім сэрцы нібы ржавы нож.
Не падыду да цёмнага акна.
А дождж ідзе, ды не змывае след.
Хто разумеў? Матуля, ты адна,
Ты берагла мяне ад горкіх бед.
Чакаць не буду, буду слухаць шум
Дажджу, як шэпат губ тваіх сухіх,
І вершык пра цябе я напішу,
Пакуль мой боль, як дожджык, не заціх.
26 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119072600459