Белыя лебедзi хмар...

***
Белыя лебедзі хмар.
Шэрыя лебедзі хмар.
Дзякуй за крыж і за дар –
Сіняе неба між хмар,
Ноччу – за жоўты ліхтар,
Ласку зямлі, і за жар
Сэрца майго і душы
Ў гэтай чароўнай глушы!
Лебедзі белыя хмар,
Лебедзі шэрыя хмар…
Толькі пра светлае мар
Сіняе неба між хмар!

25 ліпеня 2019 г.


Рецензии