На схадку трашчаць цыкады...
На схадку трашчаць цыкады,
А Ганеша, Шывы сын,
Спеву іхняму так рады,
Ў небе месяцам застыў.
Абламаў свой клык ён недзе,
Мо таму й прыйшоў схадок.
І над дахам у суседзяў
Ён прылёг на левы бок.
Так было, і ёсць, і будзе.
І народзіць ён мне зноў
Над бярозамі на грудзе
Да жыцця майго любоў.
25 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119072500133