***
Калі паскорыў Месячык хаду.
Пашыла вышыванку з яблык спелых
Старой струхнелай грушцы на бяду.
І капаюць з вачэй старэчы слёзы:
Ёй не спяліць ніколі ўжо пладоў.
Палохаюць яе дажджы, марозы –
Не стаць ёй моцнай, маладой ізноў.
А яблыньку цалуе вольны вецер,
Як і тады, калі быў малады,
І кратае пяшчотна рукі-вецце
Нібыта ў тыя, даўнія гады.
Сумуе груша – старасць напаткала –
Шмат год яна ўжо нават не цвіце.
Раслі мы разам з ёй – я сталай стала.
Як хутка час няўмольны праляцеў!
Перевела с украинского языка Светлана Анатольевна Быкова
Свидетельство о публикации №119072408197