Залатыя шары салдацiкау...
Залатыя шары “салдацікаў”
З вёскі майго дзяцінства,
Як жоўтыя стужкі банцікаў
Колішняга адзінства
Суседкі жоўтавалосай,
Вяснушак яе шматлікіх,
Зрыжэлай травы ў пакосах,
Акладаў ікон на ліках…
Цвітуць, як цвілі заўсёды –
У дзядны маёй, у Насці,
Як сімвал былой свабоды,
Як подых былога шчасця...
24. 07. 2019 г.
Заўвага аўтара: дзядна – дзядзіна, дзядзькава жонка, гомельскі дыялект; "салдацікі" (кветкі) - рудбекіі, залатыя шары.
Свидетельство о публикации №119072404385