Египет, Мальдывы - чужыя прасторы

Егіпет, Мальдывы - чужыя прасторы…
Турыстам, як дзіва, іх бераг і мора.
Ляцяць самалёты, бы ў вырай птушыны,
А мне даражэй свайго краю мясціны.

Сціскаецца сэрца ад болю і скрухі,
Калі я не з імі ў часы завірухі,
Калі без мяне белы бэз зацвітае
На роднай старонцы, якая чакае.
 
Так радуюць позірк палёў краявіды,
Калі я вяртаюся ў зелень спавіты,
Свой родны, жаданы, найлепшы куточак,
Дзе птушачкі кожнай лаўлю галасочак.

Дзе кветачкі кожнай мне водар знаёмы.
І грэе адно адчуванне - я дома...
Мяне зразумее, напэўна, не кожны,
А той, хто, як я, бегаў сцежкай мурожнай.

Хто гэтак, як я, адчувае патрэбу
У еднасці з родным народам і небам.
г. Мінск, 23. 07. 2019 г.


Рецензии