Зноу адчуваю асалоду...

***
Зноў адчуваю асалоду
Ў святле вячэрніх тых хвілін,
Калі я п’ю душой свабоду,
Як жураўліны ў небе клін.

І ў сэрцы замірае песня
Пра дзень, што адлятае ў змрок.
І ўжо лунае ў паднябессі
Нямога месяца прарок.

Я адчуваю асалоду
Ад срэбра дожджыкаў грыбных
І п’ю, і п’ю душой свабоду
Ўсіх вечароў маіх зямных.

22. 07. 2019 г.


Рецензии
Юрый, прачытала некалькі вашых вершаў. Вельмі пранікнёныя, вобразныя, лёгкія, дзесьці з сумам ... захапіла глыбокае пазнанне нашай роднай мовы, дзіўна смешны фальклор (гэта я яшчэ заўважыла ў Феесбуке). У кожным прачытаным творы выразна праглядаецца вобраз, карцінка, прыгожая метафара,... Геніяльна! З павагай.

Лидия Жидко-Зенькова   29.07.2019 02:22     Заявить о нарушении
Дзякуй не меней як за трыццаць пяць слоў рэцэнзіі! Мала хто піша так многа. :)

Юрий Боровицкий   29.07.2019 10:00   Заявить о нарушении
Ведаю,што "сцісласць- сястра таленту".

Лидия Жидко-Зенькова   29.07.2019 14:49   Заявить о нарушении