Вечар жыцця

Звaлiлась сонца
за Зямлi ускраек,
i ночы цiшыня упанавала.
Вось так i чалавек -
у цемру памiрае...
Гадоў жыцця нiкому не хапала.

Здаецца ж,
нарадзiўся i жывеш,
бясконца.
Калi яшчэ там сэрца спынiць старасць...
Iдуць гады,
зыходзе i усходзе Сонца,
i чарадуюцца гарота й радасць.

I без бяды - нiколi не бывае.
Каму - паменей,
а каму - бярэма.
Так год за годам жЫцце праплывае -
не заўважаем,
як старэем...

Тады i пачынаем днi бярЭгчы.
I дробязь кожная пяшчотаю кранае.
I разумеш, раптам, недарэчнасць -
гадоў жыцця,
да шчасця,
не хапае...
*+*

у Косаве, пад антонаўкаю, увечары...
 


Рецензии