Не ведаю, колькi мне Бог адпусцiу...
Не ведаю, колькі мне Бог адпусціў.
То трохі адпусціць, і жарт адпускаю,
То думаю, што на зямлі я зрабіў,
А што не зрабіў, дык ад Бога чакаю.
Я ведаю, ёсць, хто адпусціць грахі.
А на пакаянне душу ці адпусціць?
Гляджу праз акно, дзе над верхам страхі
Калышуцца ночы дрымота і вусціш…
22 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119072200831