Куточак мой. Ахутау лiпень...

***
Куточак мой. Ахутаў ліпень
Яго дажджамі з краю ў край,
І неба шэрае прыліпла
Да раю мілага. Мой рай –

Куточак мой, дзе дожджык цёплы
Па парасонах агуркоў
Выстуквае мелодый добрых
Матыў у сэрцы – пра любоў.

Куточак мой, дзе хата  з краю,
Дзе сустракаю новы дзень,
Дзе ў светлых марах забываю
Сумненняў неадчэпны цень.

22 ліпеня 2019 г.


Рецензии