Нам 50!
I росквi сiл, i розум дастатковы!
I хоць хвiлiны ластаўкай ляцяць,
Ды кожны дзень прыносiць поспех новы!
Нам хочацца ўсiх зрабiць дабрэй,
Каб бесклапотна засыналi дзецi,
I каб ўсе спраўджалися скарэй,
I мелi б людзi шчасце на планеце!
Каб расцвiтаў пiвоняй родны край,
Каб ажыла Лiтоўская пагоня
Каб прыгажосць прыносiў месяц май,
А не сухмень, што маем мы сягоння!
Мы хочам свет пабачыць i пазнаць,
Дварцы агледзець, замкi i карцiны!
Нам 50, - то ж двойчы 25
I закахацца мы яшчэ павiнны!
Аб'ехаць свет, свiтаннi сустракаць
Пад пошчак салаўя, пад спеў шпачыны
I да знямогi цела адчуваць
Прызыўны позiрк любага мужчыны!
Нам 25! Зусiм не 50!
Дык паднiмай сяброўка келiх поўны!
Я п'ю за тое, каб i ў 70
Табе нiхто на свеце не быў роўны!!!
,
Свидетельство о публикации №119072202830