Твая яшчэ летам пайшла...

***
Нашым мамам

Твая яшчэ летам пайшла,
Мая да зімы дацягнула.
Твая не пакінула зла,
Мая гэтак сама заснула.

Сустрэліся недзе даўно.
Мая мне не снілася доўга.
Абедзве глядзелі ў акно,
А там – у нябёсах – дарога.

Твая мне была, як мая.
Маю з табой разам хавалі...
Усходзіць над намі зара,
Як памяці доўгія хвалі…

21 ліпеня 2019 г.


Рецензии