Хоць часам нават сэрца стыне...

***
Хоць часам нават сэрца стыне,
Ды стынь душой я сустракаю
Ў бязлюддзі мілай мне пустыні,
Дзе ўсё люблю, цябе – кахаю.

О, як хацеў бы забыцця я
Пазнаць чароўную хвіліну,
Калі мне толькі месяц ззяе,
Калі душой капаю гліну

Для вершаў у маім бязлюддзі.
Я стынь спакойна сустракаю,
Бо людзі для мяне – не суддзі.
Я іх люблю. Цябе – кахаю.

20. 07. 2019 г.


Рецензии