Калi сустрэлiся з табой...
Калі сустрэліся з табой,
Быў лістапад душы бясконцы.
Мне свет здаваўся, бы ў пустой
Пустыні я, але без сонца.
Іржавая душа мая,
Як лістапад, святла жадала.
Цябе сустрэў, нібы зара
Мне крылы раптам распластала.
Быў лістапад. І цёмны змрок
Мне выядаў начамі вочы.
І толькі месяц, як прарок,
Свяціў, каб шчасця не сурочыць.
20 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119072005813