Зноу зазвiнелi крылы лета...

***
Зноў зазвінелі крылы лета:
Хістаецца гартэнзій куст.
А гэта жніўня ўжо прыкмета:
Мой верш, і я, і Беларусь.

Так непадзельна, непадробна
Гараць гартэнзіі шары.
Мой жнівень на мяне падобны:
Ён, як і я, без мішуры.

20 ліпеня 2019 г.


Рецензии