Пiсаць пра першае каханне...

***
Пісаць пра першае каханне?
Не памятаю я яго.
Я помню сённяшняе ранне
І шэлест голасу твайго.

Ты зараз спіш. Цябе кахаю.
Ты – першага кахання сон,
Калі я ноччу уздыхаю
З тваімі снамі ва ўнісон.

Ты – першае маё каханне,
Бо тое першае, каго
Хачу убачыць заўтра ўранні
У сне кахання я свайго.

20 ліпеня 2019 г.


Рецензии