Рэiнкарнацыя душы
Мая душа – як ліфт парожні –
вандруе ў целе дзень і ноч.
То яе вабіць водар пожні,
то прыпадзе да шыбы воч…
Эдуард Акулін
Мая душа ва ўласным целе
перарадзілася у ліфт,
калі у ЖЭСе засвярбела
прыслаць нам новенькі тарыф,
каб заскакалі, як па пожні
(а мэр дабавіць: “З бадуна!”),
калі пабачым ліфт парожні,
які апусціць нас да дна.
Свидетельство о публикации №119071609068