Iншапланецянка
Здалёку праз час некаторы
Ты іншай прыйшла планецянкай.
Услодыч хоць раз адпачні ты
На вейках майго небасхілу.
Рычард Бялячыц
На шалях касмічнае мэты
сустрэўся і я з планецянкай
з далёкай і іншай планеты,
дзе цэняць на вейках агранку:
увішнаю, стройнай, звінючай,
з нашчадкаў, што помняць Ярылу.
Каханнем штодня яе мучыў
на вейках майго небасхілу,
а потым на ўзлёце надзеі,
губляючы творчую сілу,
чакаў на адгул у нядзелю
на вейках яе небасхілу.
Свидетельство о публикации №119071609012