Мова
Твой голас ціхім не слыў.
Светам даўно прызнаны.
А сціхнеш –
Пайду ў лясы,
Як бацькі ішлі ў партызаны.
Юрка Голуб
І ўспомнім, як ляцеў пад адхон
цягнік нашпігованы зброяй,
як ставіла лёсы на кон
ахвярная жменька ізгояў,
каб хоць, быццам костку грызі,
гукай толькі кропкі прыпынку
на мове (дазвол быў калісь)
ля Фары, а потым на рынку.
Свидетельство о публикации №119071608949