Жыць учэпiста, шалёна...
Жыць учэпіста, шалёна
І шчымліва, нібы ружа,
Буду, мусіць, я да скону,
Мой чытач, харошы дружа.
Не бяда, што часта душыць,
Нават топча і няволіць
Лад жыцця, і песню глушыць,
Але жыць – усё ж дазволіць!
Выбачай жа мне панурасць
Вершаў у часы ліхія.
Я – святло, пяройдзе хмурнасць
Ў нескароную стыхію!
16 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119071607890