Зайздроснiкi памруць...
Зайздроснікі памруць, а зайздрасць будзе жыць,
Як будуць жыць жытнёвыя палі,
І будзе, веру, на рамонках варажыць
Другі паэт той самай жа зямлі.
Зайздроснікі памруць, а зайздрасць пырсне зноў
На вершы пра любоў атрутай зла,
Бо зайздрасці шукаць не трэба добрых слоў,
Не трэба ёй пяшчоты і цяпла.
15 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119071506529