Не бойся...

          

“ Не бойцеся…” Ян Павел-II

Не бойся і не прагінайся
Ты перад тымі, хто сілу мае.
За спіны бліжніх не хавайся,
Бо ўсё часовае - мінае.

Мінае тлумнае ліхалецце,
Імперыі ў нябыт сыходзяць,
Усё змяняецца на свеце
І жыцці нашыя праходзяць.

Пагэтаму не трэба траціць
Свой час на тое, што не вечна,
Каб чалавечы стан не страціць,
Душу сваю не пакалечыць.

Душа спрадвек дана нам Богам
Каб сталіся яму падобны
І не прыслужвалі “убогім”,
 Адзін адному былі роўны.

Не бойся - страх стварае рабства,
А смеласць – чалавека лечыць.
Бо мужнасць – лепшае лякарства.
Захоўвай стан свой чалавечы.

                Май- ліпень 2019г.


Рецензии
Понравилось. Спасибо

Семен Резник 2   31.08.2019 11:06     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.