Дзень без цябе...
Дзень без цябе, нібыта змрок паўночны,
Нібы палярны доўгі-доўгі дзень,
Паўзе ў турботах, нібы ён паточны,
Блукае ў думках, як ад хмарак цень.
Дзень без цябе… Святла мне не хапае
Вачэй тваіх і сумных, і жывых,
Тваёй усмешкі, што мяне кахае,
І слоў тваіх скупых, але зямных.
Дзень без цябе мне нават спачувае,
Ўключае ў сэрцы міласці святло,
Энергію кахання уключае,
Каб я дарыў табе яе цяпло.
14 ліпеня 2019 г, Радашковічы
Свидетельство о публикации №119071403757